Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ако́лышак, , м.

Частка некаторых галаўных убораў — абадок, да якога прымацоўваецца верх і які непасрэдна аблягае галаву.

  • Шапка з чырвоным аколышкам.

ако́льнічы, , м.

У Старажытнай Русі: адзін з вышэйшых баярскіх чыноў.

ако́нне, , н., зб.

Вокны.

  • Хадзіць пад аконнем.

ако́п, , м.

Укрыцце для стральбы ў выглядзе рова з насыпам.

  • Страляць з акопаў.

|| прым. акопны, .

  • Акопная вайна (пазіцыйная; разм.).

ако́рд, , м.

Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў рознай вышыні.

  • Узяць а. на баяне.
  • Заключны а. (таксама перан. заключнае дзеянне).

|| прым. акордавы, .

ако́рдны, , (спец.).

Які выконваецца па дагавору, здзельны.

  • Акордная работа.
  • Акордная плата.

ако́т, , м.

Роды кошкі і некаторых іншых жывёлін (казы, авечкі, зайчыхі).

акр, , м.

Зямельная мера ў некаторых краінах, роўная 4047 м​2.

акраба́т, , м.

Цыркавы гімнаст, а таксама наогул спартсмен, які займаецца акрабатыкай.

|| ж. акрабатка, .

|| прым. акрабацкі, .

акрабаты́зм, , м.

Акрабатычны спорт у выкананні гімнастычных практыкаванняў.