Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акруці́цца, ; зак. (разм.).

Тое, што і абкруціцца.

|| незак. акручвацца, .

акруці́ць, ; зак.

Тое, што і абкруціць (у 1, 3 і 4 знач.).

|| незак. акручваць, .

акрыва́віцца, ; зак.

Вымазацца крывёю, стаць акрываўленым.

  • А. ў бойцы.

|| незак. акрываўлівацца, .

акрыва́віць, ; зак.

Заліць, вымазаць крывёю.

  • А. твар.

|| незак. акрываўліваць, .

акры́ды, .

У выразе: карміцца акрыдамі (кніжн. і іран.) — бедна харчавацца, галадаць [акрыды — від ядомай саранчы].

акрылі́цца, ; зак. (высок.).

Тое, што і натхніцца.

  • А. надзеяй.

|| незак. акрыляцца, .

|| наз. акрыленне, .

акрылі́ць, ; зак. (высок.).

Тое, што і натхніць.

|| незак. акрыляць, .

|| наз. акрыленне, .

акры́цца, ; зак.

  1. Накрыцца, ахінуцца чым-н.

    • А. пледам.
  2. перан. Пакрыцца, агарнуцца.

    • Вішня цветам акрылася.
    • Смуткам акрыліся вочы.

|| незак. акрывацца, .

акры́ць, ; зак.

  1. Накрыць, ахінуць.

    • А. плечы цёплай коўдрай.
  2. Пакрыць, агарнуць.

    • Жыта маладое поле ўсё акрыла.
    • Шэры туман акрыў лугавіну.

|| незак. акрываць, .

акрыя́лы, .

  1. Які паправіўся, ажыў, паздаравеў.

  2. перан. Бадзёры, з прыўзнятым настроем, духам.