Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акраба́тыка, , ж.

Цыркавая гімнастыка, а таксама від спартыўнай гімнастыкі.

|| прым. акрабатычны, .

акра́вак, , м.

Абрэзак, кавалак лыка, скуры і пад.

  • Рукавіцы з акраўкаў аўчыны.

|| прым. акраўкавы, .

акраве́рш, , м.

Верш, у якім пачатковыя літары радкоў складаюць якое-н. слова або фразу.

акра́ек, , м. (абл.).

  1. Край чаго-н.

    • А. тканіны.
    • А. хмары.
  2. Тое, што і акравак.

    • Палавік з акрайкаў.

|| прым. акрайкавы, .

акра́ец, , м.

Кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю.

  • Мець свой а. хлеба.

|| памянш. акрайчык, .

акрамя́, прыназ.

  1. За выключэннем, не лічачы каго-, што-н. і апрача.

    • На рэчцы, а. жанчын, нікога не было.
  2. У дадатак да каго-, чаго-н.

    • А. дарослых у зале было многа дзяцей.

  • Акрамя таго, у знач. пабочн. — да таго ж.

    • Акрамя таго, нам трэба было наведаць хворага.

акрапля́ць, ; незак.

Тое, што і крапіць.

акра́са, , ж. (разм.).

  1. Аздоба, упрыгожанне.

    • Слова — а. мастацкага твора.
  2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраска.

    • Заправіць страву акрасай.

акра́сіць, ; зак.

  1. Тое, што і закрасіць.

    • А. боршч смятанай.
  2. Зрабіць весялейшым, больш цікавым (жыццё, існаванне і пад.).

    • Чым-небудзь а. жыццё.

|| незак. акрашваць, .

акро́паль, , м.

У старагрэчаскіх гарадах: цэнтральная ўмацаваная частка, звычайна на ўзгорку.

  • Афінскі а.