Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непаседа, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Непаседлівы чалавек (звычайна пра дзіця).

непаседлівы, ✂.

Вельмі рухавы, мітуслівы, неспакойны.

  • Непаседлівае дзіця.

|| наз. непаседлівасць, ✂.

непаслушэнства, ✂, н.

Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго-н.

  • Пакараць за н.

непаслядоўнасць, ✂, ж.

  1. гл. непаслядоўны.

  2. Непаслядоўны ўчынак, паводзіны і пад.

непаслядоўны, ✂.

Пазбаўлены паслядоўнасці, нелагічны.

  • Непаслядоўнае дзеянне.

|| наз. непаслядоўнасць, ✂.

непасрэдны, ✂.

  1. Які не мае прамежкавых звёнаў.

    • Н. віноўнік пажару.
  2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры.

    • Непасрэдная натура.
    • Паводзіць сябе непасрэдна (прысл.).

|| наз. непасрэднасць, ✂.

непастаянны, ✂.

Зменлівы, няўстойлівы.

  • Непастаяннае надвор’е.
  • Непастаянная натура.

|| наз. непастаянства, ✂.

непаўналетні, ✂.

Які не дасягнуў паўналецця.

  • Н. юнак.
  • У залу ўвайшлі непаўналетнія (наз.).

непаўналецце, ✂, н.

Узрост чалавека, які не дасягнуў паўналецця.

непаўторны, ✂.

Адзіны ў сваім родзе; выключны, асаблівы.

  • Н. выпадак.

|| наз. непаўторнасць, ✂.