Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непранікальны, ✂.

  1. Праз які не пранікаюць вада, газы, гукі і пад.

    • Непранікальная перагародка.
  2. перан. Такі, куды нельга пранікнуць позіркам, а таксама недаступны разуменню, скрыты.

    • Непранікальная тайна.

|| наз. непранікальнасць, ✂.

непраходнасць, ✂, ж.

  1. гл. непраходны.

  2. Няздольнасць прапускаць што-н. (аб органах чалавека або жывёлы; спец.).

    • Н. кішэчніка.

непраходны, ✂.

Праз які немагчыма або цяжка прабрацца; прайсці.

  • Н. гушчар.

|| наз. непраходнасць, ✂.

непрацаздольны, ✂.

Няздольны да працы (па ўзросту, хваробе і пад.).

  • Н. інвалід.

|| наз. непрацаздольнасць, ✂.

  • Часовая н.

непраціўленец, ✂, м.

Прыхільнік непраціўлення.

|| ж. непраціўленка, ✂.

|| прым. непраціўленскі, ✂.

непраціўленне, ✂ і непраціўленства, ✂, н.

Адказ ад актыўнай барацьбы са злом, проціпастаўленне яму пакорлівасці, пасіўнасці.

  • Непраціўленне злу.

|| прым. непраціўленскі, ✂.

непрывычка, ✂, ж.

Адсутнасць прывычкі да каго-, чаго-н.

  • З непрывычкі стаміўся.

непрыгодны, ✂.

Нягодны для выкарыстання.

  • Н. матэрыял.

|| наз. непрыгоднасць, ✂.

непрыгожы, ✂.

  1. Пазбаўлены прыгажосці.

    • Н. твар.
    • Н. голас.
  2. Заганны, несумленны, нядобры.

    • Н. ўчынак.

|| наз. непрыгожасць, ✂.

непрыдатны, ✂.

Тое, што і непрыгодны.

|| наз. непрыдатнасць, ✂.