Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неплацеж, ✂, м. (афіц.).

Неўнясенне ў тэрмін грошай, якія падлягаюць выплаце паводле адпаведных абавязацельстваў.

неплацельшчык, ✂, м. (афіц.).

Асоба або прадпрыемства, якія не ўносяць у тэрмін належных плацяжоў.

|| ж. неплацельшчыца, ✂.

непрабудны, ✂.

Беспрабудны (пра сон), вельмі моцны.

  • Н. сон.
  • Н. п’яніца.

|| наз. непрабуднасць, ✂.

непраглядны, ✂.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець.

  • Непраглядная ноч.

|| наз. непрагляднасць, ✂.

непрадбачаны, ✂.

Такі, якога нельга было прадбачаць; нечаканы.

  • Н. выпадак.

|| наз. непрадбачанасць, ✂.

непрадбачлівы, ✂.

Які не прадбачыць магчымых вынікаў; недальнабачны.

  • Н. чалавек.

|| наз. непрадбачлівасць, ✂.

непрадуктыўны, ✂.

У граматыцы: такі, пры дапамозе якога не ўтвараюцца новыя словы.

  • Непрадуктыўныя суфіксы.

|| наз. непрадуктыўнасць, ✂.

непрадукцыйны, ✂.

  1. Які траціцца дарма, без карысці, не дае патрэбных вынікаў.

    • Непрадукцыйная праца.
  2. Які не дае прыбытку; нерэнтабельны.

    • Непрадукцыйная гаспадарка.

|| наз. непрадукцыйнасць, ✂.

непралазны, ✂ (разм.).

Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца.

  • Непралазная багна.

|| наз. непралазнасць, ✂.

непрамакальны, ✂.

Які не прапускае або амаль не прапускае вільгаці.

  • Н. плашч.

|| наз. непрамакальнасць, ✂.