непасрэдны, .

  1. Які не мае прамежкавых звёнаў.

    • Н. віноўнік пажару.
  2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры.

    • Непасрэдная натура.
    • Паводзіць сябе непасрэдна (прысл.).

|| наз. непасрэднасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)