Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэдкі, ✂ і радзейшы, ✂.

  1. Недастаткова густы, вадзяністы.

    • Р. кісель.
    • Рэдкая смятана.
  2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

    • Рэдкая барада.
    • Рэдкія зубы.
    • Р. невад (не шчыльна сплецены).
  3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Рэдкія паўстанкі.
  4. Які складаецца з аддаленых адзін ад другога момантаў.

    • Рэдкія стрэлы.
    • Р. пульс.
  5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

    • Рэдкая з’ява.
    • Р. госць.
    • Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях).
    • Рэдка (прысл.) бачыцца.
    • Рэдкія металы.

|| наз. рэдкасць, ✂.

рэдукавацца, ✂; зак. і незак. (спец.).

Падвергнуцца(-вяргацца) рэдукцыі (у 2 знач.).

рэдукаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Падвергнуць(-вяргаць) рэдукцыі.

рэдукцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Пераход, звядзенне складанага да простага.

  2. Змяншэнне, паслабленне чаго-н.

    • Р. ціску пары.
    • Р. ненаціскных галосных.

|| прым. рэдукцыйны, ✂.

рэдут, ✂, м.

У старых арміях: самкнутае палявое ўмацаванне, акружанае ровам і брустверам.

|| прым. рэдутны, ✂.

рэестр, ✂, м.

Вопіс, пісьмовы пералік.

  • Дзяржаўны суднавы р.

|| прым. рэестравы, ✂.

рэжым, ✂, м.

  1. Дзяржаўны лад.

    • Дэмакратычны р.
    • Стары р.
  2. Устаноўлены распарадак чаго-н.

    • Правільны р. харчавання.
    • Школьны р.
    • Р. эканоміі.
  3. Умовы дзейнасці, працы, існавання чаго-н.

    • Працоўны р. машыны.
    • Р. рэек.

|| прым. рэжымны, ✂.

рэжысёр, ✂, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

  • Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, ✂.

  • Рэжысёрскае бачанне п’есы.

рэжысіраваць, ✂; незак. (спец.).

Кіраваць пастаноўкай спектакля, фільма, увогуле відовішчнай праграмы ў якасці рэжысёра.

  • Р. оперу.

рэжысура, ✂, ж.

  1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

  2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма.

    • Таленавітая р. фільма.
  3. зб. Рэжысёры.

    • Рашэнне рэжысуры.