Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нітра...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да азоту, да азотнай кіслаты, напр. нітрабензол, нітралак, нітрафарба.

нітрагліцэрына, , ж.

Арганічнае злучэнне ў выглядзе масляністай вадкасці, што атрымліваецца ўздзеяннем сумесі азотнай і сернай кіслаты на гліцэрыну; ужыв. як выбуховае рэчыва і як лекавы прэпарат.

|| прым. нітрагліцэрынавы, .

нітраты, (спец.).

Солі і эфіры азотнай кіслаты, якія ужываюцца ў тэхніцы, медыцыне, а таксама (солі) як угнаенне.

|| прым. нітратны, .

ніўхі, , м.

Народ, які жыве па ніжняму цячэнню ракі Амура і на востраве Сахалін (ранейшая назва — гілякі).

|| ж. ніўхка, .

|| прым. ніўхскі, .

ніхто, займ.

  1. Ні адзін чалавек, ні адна жывая істота.

    • Н. не прыйшоў.
    • Н. не хацеў паміраць.
  2. ніхто, нікога, м. Пра чалавека, які не мае ніякага дачынення да каго-н.

    • Ён мне н.

ніц, прысл.

Тварам уніз.

  • Упасці н.

ніцаваць, ; незак.

Перашываць, робячы спод верхам; пераніцоўваць.

|| зак. пераніцаваць, .

|| наз. ніцаванне, .

ніцепадобны, .

Тое, што і ніткападобны.

|| наз. ніцепадобнасць, .

ніцма, прысл.

Тварам уніз.

  • Стары ляжаў н., уткнуўшыся тварам у зямлю.

ніцы, .

Пра дрэвы, кусты: з доўгімі звісаючымі галінамі.

  • Ніцыя лозы.