Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нібы, часц. і злуч. уступальны.

  1. злуч. уступальны. параўнальны. Ужыв. у параўнальных зваротах і сказах; па значэнню адпавядае злучніку «як».

    • Гул нарастаў, н. пры абвале.
  2. злуч. уступальны. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.

    • Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
  3. часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.

    • Н. я не клапацілася аб дзецях! (запэўніванне ў тым, што клапацілася).

нібыта, часц. і злуч. уступальны.

Тое, што і нібы.

ніва, , ж.

  1. Апрацаванае пад сяўбу або засеянае поле.

    • Калгасная н.
  2. перан. Галіна дзейнасці.

    • Працуе на высакароднай ніве асветы.

нівелір, , м.

Геадэзічны прыбор для нівеліравання.

нівеліравацца, ; зак. і незак.

Згладзіцца (згладжвацца), страціўшы свае асаблівасці.

  • Пад уплывам літаратурнай мовы нівеліруюцца дыялектныя асаблівасці.

|| наз. нівеліраванне, і нівеліроўка, .

нівеліраваць, ; зак. і незак.

  1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спец.).

  2. перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (-чаць) адрозненні паміж кім-, чым-н. (кніжн.).

    • Н. асаблівасці.

|| наз. нівеліраванне, і нівеліроўка, .

нівеліроўшчык, , м.

Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.).

|| ж. нівеліроўшчыца, .

нігілізм, , м. (кніжн.).

Поўнае адмаўленне ўсяго агульнапрызнанага, поўны скептыцызм.

|| прым. нігілістычны, .

  • Нігілістычныя погляды.

нігіліст, , м.

  1. Чалавек, які адмаўляе ўсё агульнапрызнанае.

  2. Прадстаўнік рускай разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў 19 ст., якая адмоўна адносілася да традыцый дваранства і прыгонніцтва.

|| ж. нігілістка, .

|| прым. нігілісцкі, .

нідзе, прысл.

Ні ў якім месцы.

  • Н. яго не сустракаў.