Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нарваць1, ; зак.

  1. Сарваць нейкую колькасць.

    • Н. кветак.
    • Н. букет.
  2. Парваць нейкую колькасць.

    • Н. паперы.
  3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.).

    • Н. ільну.
  4. Нагнаць (пра вецер) (разм.).

    • Вецер нарваў снегу.

|| незак. нарываць, .

нарваць2, ; зак.

Апухнуць і нагнаіцца.

  • Палец нарваў.

|| незак. нарываць, .

нарвежцы, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Нарвегіі.

|| ж. нарвежка, .

|| прым. нарвежскі, .

нарзан, , м.

Мінеральная лячэбная вада (на Каўказе, у Крыме).

|| прым. нарзанны, .

  • Нарзанныя ванны.

нарка...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да наркотыкаў, напр. наркабізнес, наркаманія, наркамафія;
  2. які мае адносіны да наркозу, напр. наркагіпноз, наркапсіхатэрапія, наркаэлектрашок.

наркабізнес, , м.

Бізнес, які прыносіць даход ад незаконнага гандлю наркотыкамі.

наркалогія, , ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб, выкліканых алкагалізмам, наркаманіяй і таксікаманіяй і лячэннем гэтых хвароб.

|| прым. наркалагічны, .

  • Н. дыспансэр.
  • Н. кабінет.

наркаман, , м.

Чалавек, які пакутуе наркаманіяй.

|| ж. наркаманка, .

|| прым. наркаманскі, .

наркаманія, , ж.

Хвароба, звязаная з неадольнай цягай да наркотыкаў.

наркамафія, , ж.

Мафія, звязаная з незаконным гандлем наркотыкамі.