Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напяць, ; зак.

  1. Нацягнуўшы, зрабіць тугім або туга замацаваць.

    • Н. лейцы.
    • Н. струны на скрыпцы.
  2. Надзець што-н., нацягнуць (разм.).

    • Н. боты.

|| незак. напінаць, .

|| наз. напінанне, .

напячы, ; зак.

  1. чаго. Спячы нейкую колькасць.

    • Н. пірагоў.
  2. Моцна нагрэць, перагрэць на сонцы, печы і пад. (разм.).

    • Н. ногі на пяску.
  3. Апячы крапівой; наджаліць (пра насякомых) (разм.).

|| незак. напякаць, .

напячыся, ; зак. (разм.).

Моцна нагрэцца, перагрэцца на сонцы, печы і пад.

  • Н. на пляжы.

нар...

Першая частка складаных слоў са знач. народны, напр. наркамат (народны камісарыят), нарсуд.

нара, , ж.

Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём.

  • Барсукова н.

|| памянш. норка, .

|| прым. наравы, .

нарабіцца, ; зак.

  1. Парабіць уволю; напрацавацца.

  2. Здарыцца, адбыцца (разм.).

    • Нарабілася бяды.

нарабіць, ; зак.

  1. Зрабіць вялікую колькасць чаго-н.

    • Н. здымкаў.
  2. Зрабіць, ажыццявіць тое, што названа назоўнікам (пра многае; неадабр.).

    • Н. глупства.
    • Н. памылак.
  3. Насмеціць, напэцкаць.

    • Дзеці нарабілі смецця ў пакоі.
  4. Зрабіць вязаннем нейкую колькасць.

    • Н. панчох, шкарпэтак.

|| незак. нарабляць, .

наравісты, .

  1. З норавам (звычайна пра коней).

    • Н. конь.
  2. Натурысты, капрызны (пра чалавека).

    • Чалавек з наравістым характарам.

|| наз. наравістасць, .

наравіцца, ; незак.

Упарціцца, паказваць свой нораў.

  • Конь часта наравіўся.

наравіць, ; незак.

  1. Дагаджаць.

    • Н. як ліхой скуле.
  2. з інфінітывам і злуч. уступальны. «каб». Імкнуцца, старацца рабіць што-н.

    • Н., каб сарвацца з ланцуга.