Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нарміраваць, ✂; зак. і незак.

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) нормы.

  • Н. заработную плату.

|| наз. нарміраванне, ✂ і нарміроўка, ✂.

|| прым. нарміровачны, ✂.

нарміроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па нарміроўцы чаго-н.

|| ж. нарміроўшчыца, ✂.

нарог, ✂, м.

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і перадае яго на адвал.

|| прым. нарожны, ✂.

народ, ✂, м.

  1. Усё насельніцтва пэўнай дзяржавы, жыхары краіны.

    • Н. Беларусі.
  2. Працоўная маса насельніцтва той ці іншай краіны.

    • Просты н.
    • Выхадцы з народа.
  3. Розныя формы гістарычных супольнасцей (племя, народнасць, нацыя).

    • Беларускі н.
  4. -у, толькі адз. Вялікая група людзей.

    • На мітынг прыйшло многа народу.

|| прым. народны, ✂.

  • Народная творчасць.

народазнаўства, ✂, н.

Сістэма навук, якія вывучаюць культуру і быт народаў, этнаграфія.

|| прым. народазнаўчы, ✂.

народанасельніцтва, ✂, н.

Насельніцтва краіны, якой-н. тэрыторыі.

народаўладдзе, ✂, н.

Улада народа, дэмакратыя.

  • Саветы — органы народаўладдзя.

народнагаспадарчы, ✂.

Які мае адносіны да народнай гаспадаркі.

  • Н. план.
  • Прадпрыемства народнагаспадарчага значэння.

народнасць, ✂, ж.

  1. гл. народны.

  2. Устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, якая папярэднічае нацыі.

    • Паўночныя народнасці.
  3. Нацыянальная, народная (у 3 знач.) самабытнасць.

    • Н. паэзіі Янкі Купалы.

народнік, ✂, м.

Паслядоўнік народніцтва.

|| ж. народніца, ✂.

|| прым. народніцкі, ✂.