Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыхліць, ; незак.

Рабіць рыхлым (звычайна пра ўскопванне).

  • Р. глебу.

|| зак. узрыхліць, і разрыхліць, .

|| наз. рыхленне, , узрыхленне, і разрыхленне, .

рыхлы, .

  1. Порысты, рассыпісты, мяккі.

    • Р. снег.
    • Рыхлая глеба.
  2. перан. Пра стыль, выклад: расплывісты і вялы.

    • Рыхлая кампазіцыя.

|| наз. рыхласць, .

рыхт, , м. (разм.):

  • рыхт у рыхт — дакладна такі або такі самы.

    • Зрабіў р. у р. як ты сказаў.

рыхтавацца, ; незак.

  1. да чаго, у што і з інф. Рабіць прыгатаванні да чаго-н.

    • Р. да зімы.
    • Р. ў дарогу.
    • Р. да экзаменаў.
  2. Быць у стане ці працэсе падрыхтоўкі; наспяваць, быць наперадзе.

    • Рыхтуюцца важныя падзеі.

рыхтаваць, ; незак.

  1. Рабіць годным, гатовым для чаго-н. (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго, для работы).

    • Р. глебу пад пасевы.
    • Р. хворага да аперацыі.
    • Р. кадры.
  2. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.

    • Р. матэрыялы для даклада.
    • Р. дыпломную работу.
  3. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.

    • Р. удар па праціўніку.
  4. Варыць ежу, гатаваць.

    • Р. вячэру.

рыхтык, прысл. (разм.).

Правільна, якраз, дакладна (таксама, такі самы).

  • Зраблю р. так, як ты сказаў.
  • Сын — р. бацька (у знач. нязм. прым.).

рыцар, , м.

  1. У сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, а таксама цяжка ўзброены воін, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад свайго сюзерэна.

    • Р. журботнага вобраза (пра Дон-Кіхота, героя рамана Сервантэса).
    • Р. без страху і дакору (перан. пра смелага, ва ўсім бездакорнага чалавека; высок.).
    • Р. плашча і кінжала (перан. тайны грабежнік і забойца; кніжн.).
  2. перан. Самаадданы, высакародны чалавек (высок.).

    • Р. рэвалюцыі.

|| прым. рыцарскі, .

  • Рыцарскія даспехі.
  • Р. ўчынак.

рыцарства, , н.

  1. зб. У феадальнай Еўропе: прывілеяванае ваенна-землеўладальніцкае саслоўе, рыцары (у 1 знач.).

  2. Самаадданасць, высакародства (кніжн.).

    • Праявіць Р.

рыцца, ; незак.

  1. Капацца ў чым-н. рыхлым, сыпкім (пра жывёл).

    • На пожні рыліся свінні.
  2. перан. Перабіраць, перакладваць што-н. (звычайна шукаючы што-н.).

    • Р. ў шуфлядзе.

рыцына, , ж.

Алей, які здабываецца з насення клешчавіны і ўжываецца як слабіцельнае.

|| прым. рыцынавы, .