Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неўрапатолаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па неўрапаталогіі.

неўрастэнік, ✂, м.

Чалавек, які хварэе на неўрастэнію.

|| ж. неўрастэнічка, ✂.

неўрастэнія, ✂, ж.

Неўроз, пры якім павышаная ўзбуджальнасць спалучаецца з хуткай стамляльнасцю, раздражняльнасцю, болем галавы, парушэннем сну.

|| прым. неўрастэнічны, ✂.

неўроз, ✂, м.

Захворванне, выкліканае расстройствам дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.

  • Н. сэрца.

|| прым. неўратычны, ✂.

неўролаг, ✂, м.

Спецыяліст па неўралогіі.

неўтаймаваны, ✂.

Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць; вельмі моцны.

  • Н. агонь.
  • Неўтаймаваная лютасць.

|| наз. неўтаймаванасць, ✂.

нефармал, ✂, м. (разм.).

Член нефармальнай, афіцыйна не зацверджанай арганізацыі, групы.

нефармальны, ✂:

  • нефармальныя аб’яднанні — групы аднадумцаў, якія не з’яўляюцца афіцыйнай юрыдычнай адзінкай, не маюць свайго рахунку ў банку, штата супрацоўнікаў, друку і пад.

нефрыт​1, ✂, м.

Запаленне нырак.

нефрыт​2, ✂, м.

Малочна-белы або зеленаваты мінерал, які ідзе на выраб упрыгожанняў і інш.

|| прым. нефрытавы, ✂.