Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навалачыцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаміцца, носячы што-н.

  2. Нахадзіцца, нацягацца дзе-н.; стаміцца, многа ходзячы.

наваліцца, ✂; зак.

  1. Налегчы сваім цяжарам на што-н.

    • Н. на стол.
  2. Дружна ўзяцца за работу, з прагнасцю накінуцца на што-н.

    • Н. на асушэнне балот.
    • Малацьбіты дружна наваліліся на клёцкі.
  3. Напасці, накінуцца.

    • Н. на пазіцыі ворага.
    • Наваліліся ўсе на аднаго.
    • Чэрві наваліліся на капусту.
  4. Падаючы, насыпацца (пра многае; разм.).

    • Навалілася яблыкаў за ноч.
  5. перан. Змарыць (пра сон, спёку і пад.).

    • Сон наваліўся.
  6. перан. Спасцігнуць, нечакана напаткаць.

    • Хвароба навалілася.
  7. перан. Нахлынуць, намножыцца ў вялікай колькасці.

    • Пад канец тыдня навалілася столькі работы.
  8. Накінуцца на каго-н. з лаянкай (разм.).

    • Ён мог нізашто н. на чалавека.

|| незак. навальвацца, ✂.

наваліць​1, ✂; зак.

  1. што і чаго на каго-што. Узваліць што-н. цяжкае на паверхню чаго-н.

    • Н. камень на дзежку з агуркамі.
  2. перан., што на каго (што). Ускласці на каго-н. многа работы, абавязкаў.

    • Н. усю работу на каго-н.
  3. чаго. Накідаць у беспарадку многа чаго-н.

    • Н. кучу дроў.
  4. безас., што і чаго. Нападаць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.).

    • Наваліла снегу за ноч.
  5. перан., каго-чаго. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.

    • Наваліла народу на сход.

|| незак. навальваць, ✂.

|| наз. навалка, ✂, навальванне, ✂ і навал, ✂.

  • Навал вугалю.

|| прым. навалачны, ✂ і навальны, ✂.

  • Навалачны пункт.
  • Навалачная машына.
  • Навалачнае судна.

наваліць​2, ✂; зак.

Прыгатаваць шляхам валення ў вялікай колькасці.

  • Н. валёнак.

навалочка, ✂ і навалачка, ✂, ж.

Чахол для падушкі.

  • Палатняная навалачка.

навальніца, ✂, ж.

  1. Атмасферная з’ява — дождж з громам і маланкай.

    • Ліпеньскія навальніцы.
    • Ваенная н. (перан. грозныя падзеі).
  2. перан. Бяда, небяспека.

|| прым. навальнічны, ✂.

наваляцца, ✂; зак. (разм.).

Уволю, многа паваляцца.

  • Н. ў духмяным сене.

наваляць, ✂; зак. (разм.).

Паваліць многа чаго-н.

  • Н. лесу.

навамодны, ✂.

Які адпавядае новай апошняй модзе.

  • Навамодная сукенка.

навар, ✂, м.

  1. Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца, а таксама тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы.

    • Боршч з наварам.
  2. перан. Прыбытак, выгада ад чаго-н.

    • Вялікага навару тут не атрымаеш.