наваліць1, ; зак.

  1. што і чаго на каго-што. Узваліць што-н. цяжкае на паверхню чаго-н.

    • Н. камень на дзежку з агуркамі.
  2. перан., што на каго (што). Ускласці на каго-н. многа работы, абавязкаў.

    • Н. усю работу на каго-н.
  3. чаго. Накідаць у беспарадку многа чаго-н.

    • Н. кучу дроў.
  4. безас., што і чаго. Нападаць у вялікай колькасці (пра лісце, снег і пад.).

    • Наваліла снегу за ноч.
  5. перан., каго-чаго. Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.

    • Наваліла народу на сход.

|| незак. навальваць, .

|| наз. навалка, , навальванне, і навал, .

  • Навал вугалю.

|| прым. навалачны, і навальны, .

  • Навалачны пункт.
  • Навалачная машына.
  • Навалачнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)