Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наваражыць, ✂; зак. (разм.).

Варожачы, прадказаць.

  • Варажбітка наваражыла мне розных здарэнняў.

наварны, ✂, (спец.).

Прымацаваны наварваннем.

  • Наварная вось.

наварочаць, ✂; зак.

  1. Абярнуць, паваліць на бок вялікую колькасць чаго-н.

    • Буран наварочаў многа дрэў.
  2. Накідаць у вялікай колькасці (разм.).

    • Н. кучу камення.
  3. Наваліць чаго-н. без парадку.

    • Н. горы зямлі.

|| незак. наварочваць, ✂.

наварсаваць, ✂; зак.

Зрабіць варсістым.

наварысты, ✂.

З густым наварам.

  • Н. боршч.

|| наз. наварыстасць, ✂.

наварыцца, ✂; зак.

Падоўжыцца шляхам наваркі, наварвання (пра металічныя рэчы).

  • Лямеш добра наварыўся.

наварыць, ✂; зак.

  1. чаго. Нагатаваць у патрэбнай колькасці.

    • Н. варэння.
  2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці.

    • Н. сталі.
  3. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу.

    • Н. нарог.

|| незак. наварваць, ✂.

|| наз. наварка, ✂ і наварванне, ✂.

|| прым. наварны, ✂.

наваселец, ✂, м.

Жыхар, які пасяліўся на новым месцы.

наваселле, ✂, н.

  1. Перасяленне, пасяленне на новае месца; уваходзіны.

    • Радасць наваселля.
  2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы.

    • Справіць н.

|| прым. навасельны, ✂.

навасёл, ✂, м.

Новы пасяленец, жыхар.

  • Цалінныя навасёлы.

|| ж. навасёлка, ✂.