Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

несвядомы, .

  1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці, сваіх абавязкаў.

    • Н. работнік.
    • Несвядомыя адносіны да працы.
  2. Які адбываецца без кантролю, свядомасці; інстынктыўны.

    • Н. ўчынак.

|| наз. несвядомасць, .

несканчоны, .

Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы.

  • Несканчоныя спрэчкі.

|| наз. несканчонасць, .

неслух, , м. (разм.).

Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях).

неспагадлівы, .

Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых.

|| наз. неспагадлівасць, .

неспагадны, .

Тое, што і неспагадлівы.

|| наз. неспагаднасць, .

неспадзеўка, , ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

неспадзеўкі, прысл. (разм.).

Нечакана, раптоўна.

  • Н. пайшоў дождж.

неспадзяванасць, , ж.

  1. гл. неспадзяваны.

  2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

    • Прыемная н.

неспадзяванка, , ж. (разм.).

Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

неспадзяваны, .

Нечаканы, непрадбачаны.

  • Н. госць.
  • Здарылася неспадзяванае (наз.).

|| наз. неспадзяванасць, .