Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыжабароды, .

З рыжай барадой.

рыжавалосы, .

З рыжымі валасамі.

рыжы, .

  1. Чырвона-жоўтага колеру.

    • Рыжая ліса.
    • Рыжыя вусы.
  2. З валасамі такога колеру, рыжавалосы.

|| наз. рыжасць, .

рыжык, , м.

Ядомы пласціністы грыб з рыжай шапачкай.

|| прым. рыжыкавы, .

рыжэць, ; незак.

  1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым.

    • Валасы рыжэюць.
  2. Віднецца (пра што-н. рыжае).

    • На палянах рыжэе леташні бур’ян.

|| зак. зрыжэць, і парыжэць, .

рыза, , ж.

  1. Адзенне, якое надзявае святар пры набажэнстве.

    • Пазалочаная р.
  2. Фігурная металічная накладка на абразах, якая пакідае адкрытымі толькі твар і рукі святога.

|| прым. рызны, .

рыззё, , н., зб. (разм.).

Старое, падранае адзенне; анучы, старызна.

  • Затыкаць шчыліны рыззём.

|| прым. рыззёвы, .

рызіна, , ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку.

  • Цягнуць рызіну (разм. неадабр.) — зацягваць якую-н. справу, рашэнне чаго-н.

|| прым. рызінавы, .

рызінка, , ж. (разм.).

  1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.

  2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак.

  3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца.

    • Вязаць рызінкай.

|| прым. рызінкавы, .

рызманы, , м. (разм.).

Падранае, зношанае адзенне, лахманы.

  • Укрыць бульбу рызманамі, каб не памерзла.