Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вятрышча, ✂, м. (разм.).

Вялікі, пранізлівы вецер.

вяха, ✂, ж.

  1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы ці галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху.

  2. перан., чаго; звычайна мн. Важны момант, этап у развіцці чаго-н.

    • Асноўныя вехі творчасці пісьменніка.

вяхір, ✂, м.

Буйны лясны голуб.

вяхотка, ✂, ж.

Тое, што і мачалка.

|| прым. вяхотачны, ✂ і вяхоткавы, ✂.

вячоркі, ✂.

Зборы вясковай моладзі зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы, забавы.

вячысты, ✂ (паэт.).

Векавечны, векавы.

вячэра, ✂, ж.

  1. Вячэрняя яда.

    • Позняя в.
  2. Страва, прыгатаваная для вячэрняй яды.

    • В. стыне.

вячэраць, ✂; незак.

Есці вячэру.

  • Час в.

|| зак. павячэраць, ✂.

  • Прынесці в. (г. зн. чаго-н. на вячэру).

вячэрнік, ✂, м. (разм.).

Навучэнец вячэрняй навучальнай установы.

|| ж. вячэрніца, ✂.

вячэрня, ✂, ж.

Вячэрняя царкоўная служба.