Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чароўны, .

  1. Надзвычайна прыгожы; які зачароўвае, захапляе.

    • Чароўная дзяўчына.
    • Чароўная музыка.
  2. Які мае адносіны да чараў (у 1 знач.), казачны, таемны.

    • Чароўная сіла.
    • Чароўная папараць-кветка.

|| наз. чароўнасць, .

чароціна, , ж. (разм.).

Тое, што і чараціна.

чароцісты, .

Парослы чаротам.

  • Чароцістае балота.

чарпак, , м.

  1. Вялікая і глыбокая металічная лыжка, якой разліваюць страву, а таксама невялікая каструлька з ручкай; коўшык.

  2. Частка землярыйнай машыны, механізма ў выглядзе каўша.

|| прым. чарпаковы, .

чарпалка, , ж. (разм.).

Прылада, пасудзіна для чэрпання.

  • Выліць з лодкі ваду чарпалкай.

чарсцвець, ; незак.

  1. Станавіцца чэрствым (у 1 знач.), чарсцвейшым.

    • Хлеб чарсцвее.
  2. перан. Станавіцца бяздушным, траціць чуласць, спагадлівасць.

    • Людзі з цяжкім лёсам не чарсцвеюць душой.

|| зак. счарсцвець, , учарсцвець, , ачарсцвець, і пачарсцвець.

|| наз. чарсцвенне, .

чартапалох, , м.

Шматгадовая калючая расліна сямейства складанакветных з перыста-рассечаным лісцем і пурпурова-сінімі кветкамі.

  • Каля паркана буяў ч. і палын.

|| прым. чартапалохавы, .

чартаўшчына, , ж.

  1. зб. Паводле забабонных уяўленняў: усё тое, што звязана з нячыстай сілай.

  2. перан. Нешта неверагоднае, незразумелае, недарэчнае (разм.).

    • Усю ноч вярзлася нейкая ч.

чартоўскі, .

  1. гл. чорт.

  2. Пракляты, ненавісны, страшэнны.

  3. Незвычайна моцны па ступені свайго праяўлення, непрыемны (разм.).

    • Чартоўская пагода.
    • Ч. характар.

чартыхацца, ; незак. (разм.).

Лаяцца, памінаючы, чорта.

|| аднакр. чартыхнуцца, .

|| наз. чартыханне, .