Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непачцівы, ✂.

Які адносіцца да людзей без павагі; недалікатны.

  • Н. мужчына.

|| наз. непачцівасць, ✂.

непашана, ✂, ж.

Непачцівыя адносіны да каго-н.

  • Н. да старэйшых.

непераадольны, ✂.

Такі, што немагчыма адолець.

  • Непераадольная перашкода.

|| наз. непераадольнасць, ✂.

неперакладальны, ✂.

Які нельга дакладна перакласці на іншую мову.

  • Неперакладальнае словазлучэнне.

|| наз. неперакладальнасць, ✂.

непераможны, ✂.

Такі, якога нельга перамагчы.

  • Непераможная сіла.

|| наз. непераможнасць, ✂.

непераўзыдзены, ✂.

Такі, што нельга пераўзысці, зрабіць лепш.

  • Н. твор мастацтва.

|| наз. непераўзыдзенасць, ✂.

непераходны, ✂.

У граматыцы: пра дзеяслоў, які не патрабуе пасля сябе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка са значэннем аб’екта.

|| наз. непераходнасць, ✂.

непісьменны, ✂.

  1. Які не ўмее чытаць і пісаць.

    • Н. чалавек.
    • Навучанне непісьменных (наз.).
  2. Які не мае адпаведных ведаў у якой-н. галіне, недасведчаны ў чым-н.

    • Н. рэцэнзент.
  3. Які выкананы без належнага ведання справы, з памылкамі.

    • Н. чарцёж.

|| наз. непісьменнасць, ✂.

неплацеж, ✂, м. (афіц.).

Неўнясенне ў тэрмін грошай, якія падлягаюць выплаце паводле адпаведных абавязацельстваў.

неплацельшчык, ✂, м. (афіц.).

Асоба або прадпрыемства, якія не ўносяць у тэрмін належных плацяжоў.

|| ж. неплацельшчыца, ✂.