Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непамерны, ✂.

Які не паддаецца вымярэнню; вельмі вялікі, празмерны.

  • Непамерныя расходы.

|| наз. непамернасць, ✂.

непанадна:

  • каб непанадна было (разм.) — каб адвучыць, каб не было прывычкі да чаго-н. дрэннага.

непапраўны, ✂.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць.

  • Непапраўная памылка.
  • Здарылася непапраўнае (наз.).

|| наз. непапраўнасць, ✂.

непарадак, ✂, м.

Беспарадак, адсутнасць або парушэнне парадку.

  • У пакоі панаваў н.

непаразуменне, ✂, н.

  1. Няправільнае або недастатковае разуменне чаго-н.

    • Атрымалася н.
  2. Адсутнасць узаемнага разумення.

    • Н. паміж сяброўкамі.

непартыйны, ✂.

Які не з’яўляецца членам партыі; беспартыйны.

|| наз. непартыйнасць, ✂.

непарушны, ✂.

  1. Такі, які не можа быць парушаны або разрушаны, моцны.

    • Непарушная дружба.
  2. Які захоўваецца ў цэласці, пастаянна.

    • Н. запас вады.

|| наз. непарушнасць, ✂.

непарыўны, ✂.

  1. Такі, які не паддаецца раз’яднанню на часткі.

    • Непарыўная сувязь.
  2. Такі, якога нельга раз’яднаць; непарушны.

    • Непарыўная дружба.

|| наз. непарыўнасць, ✂.

непаседа, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Непаседлівы чалавек (звычайна пра дзіця).

непаседлівы, ✂.

Вельмі рухавы, мітуслівы, неспакойны.

  • Непаседлівае дзіця.

|| наз. непаседлівасць, ✂.