Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ненармальнасць, ✂, ж.

  1. гл. ненармальны.

  2. Ненармальная з’ява.

    • Ненармальнасці ў рабоце.

ненармальны, ✂.

  1. Які мае адхіленні ад нормы.

    • Н. атмасферны ціск.
  2. Душэўнахворы; псіхічна неўраўнаважаны (разм.).

|| наз. ненармальнасць, ✂.

ненасытны, ✂.

  1. Такі, якога цяжка накарміць; прагны да яды.

    • Н. звер.
  2. перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае.

    • Ненасытная цяга да ведаў.

|| наз. ненасытнасць, ✂.

ненатольны, ✂ (кніжн.).

Такі, што цяжка наталіць.

  • Ненатольная смага.

|| наз. ненатольнасць, ✂.

ненцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ненецкай, Ямала-Ненецкай і Таймырскай аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. ненка, ✂.

|| прым. ненецкі, ✂.

неон, ✂, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпачак, у сігнальных, рэкламных і пад. асвятляльных прыладах.

|| прым. неонавы, ✂.

  • Неонавая лямпа.
  • Неонавае святло.

непавага, ✂, ж.

Адсутнасць павагі да каго-, чаго-н.; непачцівасць.

  • Н. да старэйшых.

непаваротлівы, ✂.

Павольны, марудны, няспрытны ў рухах.

  • Непаваротлівае дзіця.
  • Н. розум (перан.).

|| наз. непаваротлівасць, ✂.

непагадзь, ✂, ж. (разм.).

Зацяжная непагода.

  • Асенняя н.

непагасны, ✂, ж. (высок.).

Такі, што не гасне, якога нельга пагасіць.

  • Непагасныя зоры.

|| наз. непагаснаць, ✂.