Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нелюбоў, ✂, ж.

Непрыязнасць, непрыхільнасць.

  • Даўняя н.

нелюдзень, ✂, м. (разм.).

Тое, што і нелюдзь (у 1 знач.).

нелюдзім, ✂, м.

  1. Нелюдзімы чалавек.

  2. мн. Вылюдкі, ворагі, звяры.

|| ж. нелюдзімка, ✂.

нелюдзімы, ✂.

  1. Пануры, дзіклівы, які пазбягае людзей, аддае перавагу адзіноце.

    • Н. чалавек.
  2. Бязлюдны, пустынны.

    • Н. лес.

|| наз. нелюдзімасць, ✂.

нелюдзь, ✂, м.

  1. Нелюдзімы, пануры чалавек.

  2. пераважна Вылюдкі, перараджэнцы, звяры.

    • Няўжо мы нелюдзі нейкія?

нема, прысл.

  1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.).

  2. Моўчкі, без слоў.

    • Цётка н. енчыла.

немаведама, прысл.

Невядома, незразумела.

  • Хавацца н. ад каго.

немагчыма, прысл. у знач. вык.

Няма магчымасці, нельга.

  • Н. ўбачыць зацьмення.

немагчымы, ✂.

  1. Неажыццявімы, невыканальны.

    • Няма нічога немагчымага (наз.).
  2. перан. Такі, што нельга выцерпець, вынесці; нясцерпны.

    • Немагчымая духата.

|| наз. немагчымасць, ✂.

немажлівы, ✂.

Тое, што і немагчымы (у 1 знач.).

|| наз. немажлівасць, ✂.