Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вышэй.

  1. прыназ. За межамі, звыш чаго-н., па-за чым-н.

    • Гэта в. майго разумення.
  2. прыназ. з Р. Больш за які-н. узровень або ўверх ад якога-н. месца.

    • Тэмпература в. нуля.
    • Пабіць руку в. локця.
  3. прысл. У папярэднім месцы прамовы, тэксту.

    • Як было сказана в.

вышэйстаячы, .

Больш высокі ў адміністрацыйных адносінах.

  • Вышэйстаячая арганізацыя.

вышэйшы, .

  1. Больш высокі (у 1, 2 і 3 знач.).

    • Гэты дом в. за той.
    • Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
  2. Самы галоўны, кіруючы.

    • В. орган дзяржаўнай улады.
    • Вышэйшае камандаванне.
  3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.

    • В. жывёльны свет.
    • Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.).
    • Вышэйшая матэматыка.
    • Вышэйшая навучальная ўстанова.

  • Вышэйшая мера пакарання — расстрэл.

выява, , ж.

  1. Тое, што і праява (у 2 знач.).

  2. Узнаўленне сродкамі мастацтва вонкавага, пачуццёва-канкрэтнага выгляду з’яў рэчаіснасці.

выявіцца, ; зак.

Наглядна праявіцца, стаць яўным.

  • Выявіліся недахопы.
  • Выявіліся арганізатарскія здольнасці.

|| незак. выяўляцца, .

выявіць, ; зак.

Зрабіць уяўным, выкрыць.

  • В. талент.
  • В. злачынства.

|| незак. выяўляць, .

выясніцца, ; зак.

  1. Стаць ясным, бясхмарным; распагодзіцца.

    • Неба выяснілася.
    • К вечару выяснілася (стала пагода; безас.).
  2. Тое, што і высветліцца.

|| незак. выясняцца, і выяснівацца, .

выясніць, ; зак.

Тое; што і высветліць.

|| незак. выясняць, .

выяўленчы, (кніжн.).

Які дае магчымасць наглядна паказаць, адлюстраваць што-н.

  • Выяўленчыя сродкі.

  • Выяўленчае мастацтва — назва мастацтва, у творах якога вобраз увасоблены на плоскасці ці ў прасторы (жывапіс, графіка, скульптура, а таксама архітэктура).

|| наз. выяўленчасць, .

выяўны, (разм.).

  1. Відавочны для ўсіх, бясспрэчны.

    • На твары быў в. смутак.
  2. Выразны. В. малюнак.

|| наз. выяўнасць, .