Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

незразумелы, ✂.

  1. Такі, які цяжка, немагчыма зразумець.

    • Незразумелыя словы.
  2. Загадкавы, дзіўны.

    • Незразумелая трывога.

|| наз. незразумеласць, ✂.

незямны, ✂.

  1. Які знаходзіцца па-за межамі Зямлі​1 (у 1 знач.).

    • Метэарыты — незямныя целы.
  2. Узвышаны, незвычайны; ідэальны (высок.).

    • Незямное каханне.

нейкі, ✂, займ.

  1. Невядома які, незнаёмы.

    • Н. прыезджы цябе чакае.
  2. Да некаторай ступені падобны, нагадвае каго-, чаго-н.

    • Ён сапраўды н. дзівак.
  3. Тое, што і які-небудзь (разм.).

    • Нейкая пастанова павінна быць прынята.
  4. Які не заслугоўвае ні ўвагі, ні павагі.

    • Н. блазнюк бярэцца ўсіх павучаць.
  5. Не вызначаны дакладна (пра час, тэрмін, колькасць чаго-н.).

    • Н. час сябры ішлі моўчкі.

нейлон, ✂, м.

Сінтэтычнае штучнае валакно, а таксама тканіна з такога валакна.

|| прым. нейлонавы, ✂.

неймаверны, ✂.

  1. Вельмі вялікі, надзвычайны.

    • Н. мароз.
  2. Такі, які цяжка сабе ўявіць; немагчымы.

    • Н. шум.
  3. Непраўдападобны.

    • Н. выпадак.

|| наз. неймавернасць, ✂.

нейра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да нервовай сістэмы, да нерваў (у 1 знач.), напр. нейраанатомія, нейрапсіхалогія, нейрасакрэцыя, нейрафізіялогія, нейрахірургія;
  2. які мае адносіны да нервовых клетак, напр. нейравірусны, нейрагенетыка, нейраэпітэлій.

нейрахірург, ✂, м.

Спецыяліст па нейрахірургіі.

нейрахірургія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца захворваннямі нервовай сістэмы і іх хірургічным лячэннем.

|| прым. нейрахірургічны, ✂.

нейрон, ✂, м. (спец.).

Клетка, здольная выпрацоўваць нервовыя імпульсы і перадаваць іх іншым клеткам.

нейтралізаваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) нейтральным (у 1 і 3 знач.).

  • Н. чый-н. уплыў.
  • Н. раствор.

|| наз. нейтралізацыя, ✂.