Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вычвараць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць што-н. незвычайнае, непрыстойнае.

  • Што вы тут вычвараеце?
  • В. штукі.

вычварны, ✂.

  1. Мудрагелісты, напышлівы.

    • В. ўбор.
  2. Тое, што і пачварны.

    • Вычварныя прывіды.

|| наз. вычварнасць, ✂.

вычухацца, ✂; зак. (разм.).

Справіцца з цяжкімі абставінамі, хваробай, акрыяць.

  • Так адхварэла на грып, што ледзь вычухалася.

вычытаць, ✂; зак.

  1. Даведацца пра што-н. з прачытанага.

    • В. навіну.
  2. Выверыць, чытаючы (спец.).

    • В. рукапіс.

|| незак. вычытваць, ✂.

|| наз. вычытка, ✂.

вычэрпвацца, ✂; незак. (кніжн.).

Мець у чым-н. свой канец, мяжу.

  • Гэтым справа не вычэрпваецца.

вышка, ✂, ж.

Высокая, пераважна конусападобная, пабудова спецыяльнага прызначэння, вежа.

  • Тэлевізійная в.
  • Буравая в.

|| прым. вышачны, ✂.

вышкі, ✂.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад.

  • Класці сена на в.

вышмаргнуць, ✂; зак.

Выцягнуць рыўком з чаго-н.

  • В. нітку з іголкі.

|| незак. вышморгваць, ✂.

вышпурнуць, ✂; зак. (разм.).

Выкінуць вон.

  • В. венік за дзверы.

|| незак. вышпурваць, ✂.

выштукаваць, ✂; зак. (разм.).

Змайстраваць што-н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял.

  • В. цацку.

|| незак. выштукоўваць, ✂.