Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выцякаць, ✂; незак.

  1. гл. выцечы.

  2. Пра раку: браць пачатак адкуль-н.

    • Рака выцякае з возера.

выцяцца, ✂; зак.

Ударыцца, стукнуцца.

  • В. аб вушак.
  • Балюча в. галавой.

выцяць, ✂; зак.

Нанесці ўдар, стукнуць.

  • В. бізуном.
  • В. калена аб лаўку.

вычакаць, ✂; зак.

Наўмысна прамарудзіўшы, дачакацца чаго-н.

  • В. зручны момант.

вычарпальны, ✂.

Усебаковы, поўны, закончаны.

  • В. адказ.
  • Вычарпальна (прысл.) вывучыць пытанне.

|| наз. вычарпальнасць, ✂.

вычарпаць, ✂; зак.

  1. Чэрпаючы, выдаліць, выбраць усё, да канца.

    • В. ваду з вядра.
  2. перан. Зрасходаваць поўнасцю, давесці да канца.

    • В. усе запасы.
    • В. праграму.
  3. перан. Уладзіўшы, вырашыўшы, пакласці канец чаму-н. (кніжн.).

    • Інцыдэнт вычарпаны.

|| незак. вычэрпваць, ✂.

вычарціць, ✂; зак.

Зрабіць чарцёж чаго-н., вырабіць чарчэннем.

  • В. план дома.
  • В. схему.

|| незак. вычэрчваць, ✂.

вычасаць​1, ✂; зак.

Часаннем выдаліць, ачысціць, апрацаваць.

  • В. галаву.
  • В. лён.

|| незак. вычэсваць, ✂.

вычасаць​2, ✂; зак.

Вырабіць часаннем сякерай, склюдам або зрабіць гладкім пры дапамозе часання сякерай, склюдам.

  • В. дошку.

|| незак. вычэсваць, ✂.

вычаскі, ✂.

Тое, што і пачаскі.

  • В. з лёну.