рост, ✂, м.
-
Павелічэнне арганізма або асобных органаў у працэсе развіцця.
- Час росту раслін.
- Трава пайшла ў р. (расце).
-
Павелічэнне ў колькасці, у памерах, развіццё.
- Р. насельніцтва.
- Р. прамысловасці.
-
Узмацненне, павышэнне.
- Р. палітычнай актыўнасці.
-
Удасканаленне ў працэсе развіцця.
- Творчы р.
- Р. майстэрства.
-
Вышыня чалавека або жывёлы.
- Сярэдні р.
- Касцюм не па росту (вялікі ці малы).
Ва ўвесь рост, на ўвесь рост —
- 1) выпраміўшыся;
- 2) перан. патрабуючы неадкладнага вырашэння (кніжн.).
- Новыя праблемы паўсталі ва (на) ўвесь рост;
- 3) перан. поўнасцю, як мае быць.
- Уласнік абудзіўся ў ва (на) ўвесь рост.
|| памянш. расток, ✂.
|| прым. роставы, ✂.
- Р. час.
- Роставыя рэчывы (якія ўплываюць на рост раслін).
- Р. гармон.
ростань2, ✂, ж.
Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог.
- Сустрэцца з кім-н. на ростані дарог.
◊
ростбіф, ✂, м.
Ялавічына з філейнай часткі, засмажаная вялікім кавалкам.
ростра, ✂, ж. (спец.).
Архітэктурнае ўпрыгожанне ў выглядзе насавой часткі старажытнага судна.
|| прым. растральны, ✂.
- Растральная калона (з рострамі).
ростры, ✂ (спец.).
Крацісты насціл для ўстаноўкі шлюпкі, складвання вёслаў на борце карабля.
росчырк, ✂, м.
Дадатковая рыса да апошняй літары ў чыім-н. подпісу ў выглядзе размашыстай завітушкі.
|| прым. росчыркавы, ✂.