россып, , м.

  1. Пра тое, што рассыпана ў вялікай колькасці (разм.).

    • Лес сплаўляюць россыпам (у рассыпаным, разрозненым стане).
  2. звычайна мн. Месцанараджэнне карысных выкапняў, адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў.

    • Алмазныя россыпы.
    • Плацінавыя россыпы (таксама перан. пра вялікую колькасць, мноства чаго-н. каштоўнага, добрага).

|| прым. россыпны, .

  • Россыпныя месцанараджэнні ізумрудаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)