Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недаўменны, .

Які выяўляе недаўменне, поўны недаўмення.

  • Недаўменнае пытанне.

|| наз. недаўменнасць, .

недаўмяваць, ; незак.

Знаходзіцца ў недаўменні; выказваць, выяўляць недаўменне.

недахоп, , м.

  1. Памылка, хіба; недасканаласць чаго-н.; адмоўная рыса ў каго-н.

    • Выявіць недахопы ў рабоце.
  2. Адсутнасць неабходнай колькасці каго-, чаго-н.; патрэба ў кім-, чым-н.

    • Н. урачоў.
    • Н. будаўнічых матэрыялаў.

недаядаць, ; незак.

Есці недастаткова; дрэнна харчавацца.

|| наз. недаяданне, .

недзе, прысл.

  1. У нейкім, дакладна невядомым месцы, дзесьці.

    • Н. пачуўся стрэл.
  2. з інф. Няма месца (дзе можна было б што-н. зрабіць, размясціцца і пад.).

    • Схавацца н.
  3. з інф. Неадкуль (што-н. узяць, атрымаць і пад.).

    • Н. было напіцца.
  4. Невядома куды, кудысьці.

    • Сыйсці н. з дому.
  5. Ужыв. ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння.

    • Прыехалі н. к вечару.

недзялімы, .

  1. Які не паддаецца падзелу, цэласны.

    • Н. фонд.
  2. Які не дзеліцца без астатку.

    • Н. лік.

|| наз. недзялімасць, .

недурны, .

Даволі разумны.

нежаданне, , н.

Адсутнасць жадання.

  • Н. адпраўляцца ў паход.

нежаданы, .

  1. Непадыходзячы, такі, які не апраўдвае спадзяванняў.

    • Нежаданая кандыдатура.
  2. Непрыемны, шкодны.

    • Хвароба выклікала нежаданыя ўскладненні.

|| наз. нежаданасць, .

нежывы, .

  1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы.

  2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету, неарганічны.

    • Нежывая прырода.
  3. перан. Вялы, пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі.

    • Н. погляд.
  4. перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.).

    • Нежывое святло.