Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недаразвіты, .

Які не дасягнуў пэўнага развіцця, затрымаўся ў росце, развіцці або вылучаецца недастатковым развіццём разумовых здольнасцей.

  • Недаразвітае дзіця.

|| наз. недаразвітасць, .

недарма, прысл.

  1. Не без падставы, не без прычыны.

    • Я н. адчуваў небяспеку.
  2. Не дарэмна.

    • Дачушка ў хаце н. есць бацькоўскі хлеб.

недаробка, , ж.

Незакончанасць, незавершанасць якой-н. працы, справы.

  • Ліквідаваць недаробкі будаўнікоў.

недарод, , м.

Тое, што і неўраджай.

недаростак, , м.

  1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак.

  2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту.

    • Дзяўчынка-н.
    • Бярозкі-недаросткі.
  3. перан. Той, хто не дасягнуў разумовай сталасці.

    • Палітычныя недаросткі.

недарэка, , м.; , ж., (разм.).

  1. Някемлівы, няўмелы, адсталы чалавек.

  2. Тое, што і няўклюда.

  3. Слабы, хваравіты чалавек.

недарэчнасць, , ж.

  1. гл. недарэчны.

  2. Недарэчны ўчынак, думка, паводзіны і пад.

    • Усе разумелі н. яго паводзін.

недарэчны, .

  1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.

    • Н. жарт.
  2. Неразумны, бяссэнсавы.

    • Недарэчныя прапановы.
  3. Няўклюдны, няскладны (знешне).

  4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.

    • Недарэчная весялосць.

|| наз. недарэчнасць, .

недарэчы, прысл.

  1. прысл. Не ў час; не да месца.

    • Выступленне н.
  2. у знач. вык. Не адпавядае абставінам.

    • Гэта паездка была н.

недасведчаны, .

  1. Які не мае належных ведаў аб чым-н.

    • Н. юнак.
  2. Нявопытны ў чым-н., неспрактыкаваны.

|| наз. недасведчанасць, .