Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

недалуга, , м.; , ж., (разм.).

  1. Слабы, хваравіты чалавек.

  2. Няспрытны, няўмелы чалавек; недарэка.

недалужны, (разм.).

  1. Слабы, хваравіты.

  2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны.

|| наз. недалужнасць, .

недалюбліваць, ; незак.

Адчуваць непрыязнасць, непрыхільнасць да каго-, чаго-н.

недамаганне, , н.

Хваравіты стан.

  • Лёгкае н.

недамагаць, ; незак.

Адчуваць недамаганне, быць не зусім здаровым.

недамерак, , м.

  1. Тое, што не мае належнага або нармальнага памеру.

  2. Абутак і вопратка большага размеру, чым дзіцячы, і меншага, чым дарослы (разм.).

недамоўленасць, , ж.

  1. Непаўната, незакончанасць выказвання, замоўчванне чаго-н.

    • Адчувалася н.
  2. Адсутнасць дамоўленасці, узгодненасці.

    • Н. паміж сумежнікамі.

недапечаны, .

  1. Не даведзены пячэннем да поўнай гатоўнасці.

    • Недапечаная бульба.
  2. перан. Недастаткова падрыхтаваны да якой-н. працы; малавопытны (разм.).

    • Н. аграном.
  3. перан. Вялы, бязвольны; прыдуркаваты (разм.).

    • Н. хлопец.

недапёк, , м.

  1. Недастатковая прапечанасць хлеба і хлебных вырабаў.

  2. Недадача печанай прадукцыі з адпушчанай колькасці мукі.

недаравальны, .

Які нельга дараваць, прабачыць.

  • Недаравальная легкадумнасць.

|| наз. недаравальнасць, .