Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вытанчыць, ; зак.

Зрабіць тонкім, станчыць.

|| незак. вытанчаць, .

вытапіць, ; зак.

Тапленнем здабыць, вырабіць.

  • В. сала.

|| незак. вытопліваць, .

|| наз. вытопліванне, і вытапка, .

|| прым. вытапны, .

вытаптаць, ; зак.

Топчучы, сапсаваць, знішчыць.

  • В. пасевы.

|| незак. вытоптваць, .

вытарашчыцца, ; зак. (разм.).

  1. Пра вочы: шырока раскрыцца ад здзіўлення.

  2. Уставіцца, шырока раскрыты вочы.

    • Чаго ты вытарашчыўся?

|| незак. вытарэшчвацца, .

вытвараць, ; незак. (разм.).

Вырабляць, тварыць, вытвараць.

  • В. розныя штукі.

|| зак. вытварыць, .

вытворнік, , м.

Самец, пакінуты для разводу патомства.

  • Жарабец-в.

вытворны, .

Утвораны ад іншага.

  • Вытворная велічыня.
  • Вытворнае слова (слова, утворанае ад іншага слова).

вытворца, , м.

Той, хто вырабляе, стварае матэрыяльныя каштоўнасці.

  • Вытворцы прамысловых тавараў.
  • Завод-в.

вытворчасць, , ж.

  1. Грамадскі працэс стварэння матэрыяльных даброт, які ахоплівае як прадукцыйныя сілы грамадства, так і вытворчыя адносіны людзей.

    • Таварная в.
  2. Выраб, выпрацоўка, стварэнне якой-н. прадукцыі.

    • В. сталі.
    • Фабрычная в.
  3. Галіна, від народнай гаспадаркі.

    • Прамысловая, сельскагаспадарчая в.
  4. Праца па непасрэднаму вырабу прадукцыі.

    • Працаваць на вытворчасці.
    • Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

  • Сродкі вытворчасці — сукупнасць прадметаў і сродкаў працы: зямля, лясы, воды, нетры, сыравіна, прылады вытворчасці, вытворчыя будынкі, сродкі зносін і сувязі і пад.

|| прым. вытворчы, .

  • В. план.
  • В. працэс.
  • Вытворчая брыгада.

выткаць, ; зак.

Саткаць, зрабіць тканнем.

  • В. палатно, узор.

|| незак. вытыкаць, .