Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

негацыя, ✂, ж. (спец.).

У граматыцы: слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца, напр. «не», «ні»; адмаўленне.

негацыянт, ✂, м.

Аптовы купец, камерсант.

|| ж. негацыянтка, ✂.

|| прым. негацыянцкі, ✂.

негроідны, ✂:

  • негроідная раса (спец.) — раса людзей з цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам і некаторымі іншымі адзнакамі.

негры, ✂, м.

Людзі, якія належаць да негроіднай расы.

|| ж. негрыцянка, ✂.

|| прым. негрыцянскі, ✂.

неда... прыстаўка.

Складаная прыстаўка, якая надае значэнне непаўнаты, неадпаведнасці патрэбнай норме, напр. недабраць, недавыканаць, недаспелы, недаразвіты.

недаацаніць, ✂; зак.

Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго-, што-н., прызнаць чые-н. якасці.

|| незак. недаацэньваць, ✂.

|| наз. недаацэнка, ✂.

недабор, ✂, м.

Няпоўны збор; недабраная колькасць каго-, чаго-н.

  • Н. пры паступленні ў тэхнікум.

недабраякасны, ✂.

Нізкай якасці; дрэнны.

  • Недабраякасныя тавары.

|| наз. недабраякаснасць, ✂.

недавер, ✂, м.

Тое, што і недавер’е.

недаверак, ✂, м.

  1. Няверны, які не верыць у бога.

  2. Недаверлівы чалавек.