Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рашчыніць, ✂; зак.

Прыгатаваць (рошчыну), развёўшы муку вадой ці малаком.

  • Р. цеста.

|| незак. рашчыняць, ✂.

рашыцца, ✂; зак.

  1. на што і з інф. Знайшоўшы ў сабе сілы, смеласць, адважыцца на што-н.

    • Р. на далёкую паездку.
  2. Атрымаць тое ці іншае рашэнне.

    • Ураўненне не рашылася.
  3. Страціць што-н. (разм.).

    • Мы ўсяго рашыліся.

рашыць, ✂; зак.

  1. з інф. Абдумаўшы, прыйсці да якога-н. выніку, заключэння.

    • Рашыў ехаць сягоння.
  2. з інфінітывам і дадан. сказам. Вынесці рашэнне адносна каго-, чаго-н.

    • Праўленне калгаса рашыла пачаць будаўніцтва электрастанцыі.
  3. Расходаваць што-н. нажытае (разм.).

    • Р. маёнтак.

◊

  • Рашыць жыцця — забіць.

|| незак. рашаць, ✂.

|| наз. рашэнне, ✂.

рашэнне, ✂, н.

  1. гл. рашыць.

  2. Пастанова.

    • Р. з’езда.
    • Судовае р. (прысуд).
  3. Заключэнне, вывад з чаго-н.

    • Прыйсці да канчатковага рашэння.
  4. Адказ да задачы, красворда і пад.

    • Знайсці р.
  5. Ажыццяўленне творчай задумы; сама такая задума.

    • Рэжысёрскае р. п’есы.
    • Смелае канструктарскае р.

рашэтнік, ✂, м.

Ядомы грыб карычневага колеру з сятчастай з-пад нізу шапкай.

раялізм, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнасць да каралеўскай улады, манархізм.

|| прым. раялісцкі, ✂.

раяліст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік каралеўскай улады.

|| ж. раялістка, ✂.

|| прым. раялісцкі, ✂.

раяль, ✂, м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі.

  • Іграць на раялі.
  • Вучыцца па класу раяля.

|| прым. раяльны, ✂.

раяніраваць, ✂; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) падзел на раёны (адміністрацыйныя, эканамічныя і пад.).

  2. Размеркаваць (-мяркоўваць), прызначыць (-чаць) для пэўных раёнаў (спец.).

    • Р. сорт пшаніцы.
    • Насенне раяніраваных сартоў.

|| наз. раяніраванне, ✂.

роба, ✂, ж.

Грубае рабочае адзенне (звычайна парусінавае або брызентавае).

  • Матроская р.