Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

невядомы, ✂.

  1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы.

    • Н. востраў.
    • Ураўненне з адным невядомым (наз.).
  2. Які не карыстаецца вялікай папулярнасцю; малавядомы.

    • Н. аўтар.
  3. Нязведаны, не перажыты раней.

    • Невядомае пачуццё.
  4. Незнаёмы, незнаёмая.

    • Прыходзіў невядомы (наз.).
    • Труп невядомага (наз.).
  5. Аб чым-н. нязведаным.

    • Крок у невядомае (наз.).

|| наз. невядомасць, ✂.

невялікі, ✂.

  1. Малы па велічыні і памерах, нязначны па колькасці, нядоўгі (пра час).

    • Н. пакой.
    • Невялікая чародка качак.
    • Н. перапынак.
  2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, зместу і пад.

    • Н. снег.
  3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве.

    • Невялікая пасада.
  4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны.

    • Н. знаўца.

невялічкі, ✂.

Тое, што і невялікі (у 1 і 2 знач.); маленькі.

  • Н. марозік.

невяртанец, ✂, м.

Чалавек, які не вярнуўся на радзіму, застаўся жыць у чужой краіне.

|| ж. невяртанка, ✂.

негабарыт, ✂, м. (спец.).

Вырабы, прадукты, якія сваімі памерамі не адпавядаюць норме, стандарту.

|| прым. негабарытны, ✂.

  • Негабарытная рэч.

негаваркі, ✂.

  1. Не схільны ўступаць у размовы; маўклівы.

    • Н. хлопец.
  2. Які ўхіляецца ад размоў з людзьмі; замкнуты.

    • Па складу характару ён лічыўся негаваркім.

негаданы, ✂.

Нечаканы, неспадзяваны.

  • Н. госць.

негатывізм, ✂, м. (кніжн.).

Негатыўныя, адмоўныя адносіны да рэчаіснасці.

|| прым. негатывісцкі, ✂.

негатыў, ✂, м.

Адбітак на фатаграфічнай пласцінцы (плёнцы), у якім светлыя месцы атрымліваюцца цёмнымі, а цёмныя— светлымі, а таксама пласцінка (плёнка) з такім адбіткам.

|| прым. негатыўны, ✂.

негатыўны, ✂ (кніжн.).

Адмоўны.

  • Негатыўныя вынікі.

|| наз. негатыўнасць, ✂.