Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высокапрадукцыйны, ✂.

Які вызначаецца вялікай, высокай прадукцыйнасцю.

  • Высокапрадукцыйная праца.

высокасць, ✂, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі: тытулаванне членаў царскага дому (у спалучэнні з займеннікамі ваша, іх, яго, яе).

  • Яго в.

высокатаварны, ✂.

Які выпускае, дае вялікую колькасць таварнай прадукцыі.

  • Высокатаварная гаспадарка.

высокі, ✂.

  1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.

    • В. рост.
    • В. дом.
    • Высокія горы.
    • Жыць высока (прысл.).
    • В. лоб (вялікі).
  2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.

    • В. ціск крыві.
    • В. ўраджай.
    • Высокія тэмпы развіцця.
    • В. працэнт.
    • Высокая вада (на высокім узроўні).
  3. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).

    • Высокая адказнасць.
    • В. гонар.
    • Высокая ўзнагарода.
    • В. госць.
  4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу (кніжн.).

    • Высокая ідэйнасць.
    • В. стыль.
  5. Вельмі добры.

    • Высокае майстэрства.
    • Кніга высокай вартасці.
    • Быць высокай думкі пра каго-н.
  6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).

    • В. голас.
    • Высокая нота.

|| памянш. высокенькі, ✂.

|| наз. вышыня, ✂.

высоўны, ✂.

Прыстасаваны для высоўвання.

  • Высоўная скрынка.

выспа, ✂, ж.

Невялікі востраў, часцей пясчаны.

|| прым. выспенны, ✂.

выспацца, ✂; зак.

Праспаўшы доўга, добра адпачыць.

|| незак. высыпацца, ✂.

выспелы, ✂.

Які добра выспеў.

  • В. гарбуз.

|| наз. выспеласць, ✂.

выспець, ✂; зак.

Паспець, стаць спелым.

  • Садавіна выспела.
  • Выспеў план (перан.).

|| незак. выспяваць, ✂.

выссаць, ✂; зак.

Ссаннем выцягнуць.

  • В. кроў з раны.

|| незак. высысаць, ✂.