Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рахітычны, ✂.

  1. гл. рахіт.

  2. Хворы на рахіт; падобны на рахітыка.

    • Рахітычнае дзіця.
    • Р. выгляд.

|| наз. рахітычнасць, ✂.

рахманець, ✂; незак.

  1. Рабіцца ручным, свойскім (пра жывёлу).

  2. Станавіцца лагодным, ціхім, пакорлівым (пра чалавека).

рахманы, ✂.

  1. Пра жывёлін, птушак, якія не баяцца чалавека — ручны, свойскі.

  2. Пра чалавека — памяркоўны ў адносінах да іншых, згаворлівы, дабрадушны.

    • Чалавек ён р.

|| наз. рахманасць, ✂.

рахуба, ✂, ж. (разм.).

  1. Падлікі, разлікі.

  2. Выгада, карысць.

    • Няма рахубы рамантаваць хату.

рахунак, ✂, м.

  1. Дакумент з указаннем належнай сумы грошай за адпушчаны тавар ці выкананую работу.

    • Р. за міжгароднія перагаворы.
  2. Фінансавыя аперацыі, а таксама дакументы, якія служаць для бухгалтарскага ўліку фінансавых аперацый якой-н. установы, прадпрыемства.

  3. Падлік даходаў і расходаў.

    • Падвесці р. зробленых за тыдзень расходаў.
  4. -нку, перан. Узаемныя прэтэнзіі, крыўды, незадавальненні.

    • У мяне з ім асобы р.

○

  • Асабовы рахунак — рахунак у ашчадбанку або ў банку, адкрыты на пэўную асобу.

  • Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў банку, у ашчадбанку.

|| прым. рахунковы, ✂.

рахункавод, ✂, м.

Спецыяліст па рахункаводству.

  • Працаваць рахункаводам.

|| прым. рахункаводчы, ✂.

рахункаводства, ✂, н.

Вядзенне бухгалтарскага ўліку, аперацый па рахунках (у 2 знач.); бухгалтарскі ўлік.

|| прым. рахункаводчы, ✂.

рацін, ✂, м.

Шарсцяная тканіна для верхняга адзення з кароткімі завіткамі густога ворсу на добрым баку тканіны.

|| прым. рацінавы, ✂.

рацпрапанова, ✂, м.

Скарачэнне: рацыяналізатарская прапанова.

  • Ганарар за рацпрапанову.
  • Укараніць рацпрапанову.

рацыён, ✂, м.

Норма харчовага забеспячэння для людзей і корму для жывёлы на пэўны тэрмін.

  • Дзённы р.

|| прым. рацыённы, ✂.