рахунак, , м.

  1. Дакумент з указаннем належнай сумы грошай за адпушчаны тавар ці выкананую работу.

    • Р. за міжгароднія перагаворы.
  2. Фінансавыя аперацыі, а таксама дакументы, якія служаць для бухгалтарскага ўліку фінансавых аперацый якой-н. установы, прадпрыемства.

  3. Падлік даходаў і расходаў.

    • Падвесці р. зробленых за тыдзень расходаў.
  4. -нку, перан. Узаемныя прэтэнзіі, крыўды, незадавальненні.

    • У мяне з ім асобы р.

  • Асабовы рахунак — рахунак у ашчадбанку або ў банку, адкрыты на пэўную асобу.

  • Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў банку, у ашчадбанку.

|| прым. рахунковы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)