Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кодла, , н. (разм.).

  1. Гняздо, логава.

  2. Вывадак, сям’я, род.

    • Сусед прыехаў з усім сваім кодлам.
    • Варожае к. (перан. ворагі; пагард.).

кодэкс, , м.

  1. Звод законаў.

    • Грамадзянскі к.
  2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, перакананняў (кніжн.).

    • Маральны к. будаўнікоў новага грамадства.
  3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.).

    • Пергаментны к.

кожны, , займ.

Усякі, адзін з усіх, узяты асобна.

  • К. год.
  • Кожныя дзве гадзіны.
  • На к. дзень (для паўсядзённага ўжытку).
  • Кожнаму не патрапіш сказаць (наз.).
  • К. так паступіць (наз.).

козагадовец, , м.

Спецыяліст у галіне козагадоўлі.

козагадоўля, , ж.

Развядзенне коз як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. козагадоўчы, .

козлік, , м.

  1. гл. казёл.

  2. Тое, што і казёл (у 6 знач.).

козлы, .

  1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа.

  2. Падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж.

    • Пілаваць дровы на козлах.
  3. Спосаб састаўлення вінтовак.

    • Саставіць вінтоўкі ў к.

козыр, , м.

  1. Карта масці, якая з’яўляецца старшай у гульні.

  2. перан. Тое што можа даць перавагу ў чым-н.

    • У мяне яшчэ быў к.: я нічога не ўзяла.
    • Выбіць усе козыры.

  • Хадзіць козырам (разм.) — паводзіць сябе ганарліва.

|| прым. казырны, .

  • К. туз.

козыт, , м.

Адчуванне лёгкага нервовага раздражнення, якое выклікаецца дотыкам да скуры.

  • Баяцца козыту.

кок1, , м.

Повар на судне.