Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

колаты1 прым.

Нанесены колючай зброяй.

  • Колатая рана.

колаты2 прым.

Разбіты на кускі.

  • К. цукар.

колба, , ж.

Лабараторная шкляная пасудзіна з доўгім горлам для хімічных работ.

|| памянш. колбачка, .

|| прым. колбавы, .

колер, , м.

  1. Светлавы тон чаго-н.; афарбоўка.

    • Блакітны к.
    • Сукенка колеру марской хвалі.
  2. У жывапісе: адценне фарбы, густата, ступень яе яркасці.

|| прым. колерны, .

колера...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да колеру, напр. колераадчуванне, колеракарэктар, колерамузыка, колераспалучэнне, колераўзнаўленне, колерафатаграфія.

колеравы, .

Звязаны з успрыняццем колеру.

  • Колеравая слепата.

колерамузыка, , ж.

Спалучэнне музыкі з колерасветлавымі эфектамі; святламузыка.

|| прым. колерамузычны, .

колі, нескл., м.

Шатландская аўчарка.

колікі, , ж.

Востры, рэзкі боль у жываце, у баку.

колісь, прысл. (разм.).

Калісьці, некалі ў мінулым.

  • К. і мы былі маладыя.