Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кніга...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да кніг 1 (у 1 знач.), напр. кнігавыдавец, кнігавыдавецтва, кнігавыдача, кнігагандаль;
  2. які мае адносіны да кніг (у 2 знач.), напр. кнігавядзенне (у бухгалтэрыі).

кнігавыдавецтва, ✂, н.

Кніжнае выдавецтва.

|| прым. кнігавыдавецкі, ✂.

кнігагандаль, ✂, м.

Гандаль кнігамі.

|| прым. кнігагандлёвы, ✂.

  • Кнігагандлёвыя арганізацыі.

кнігадрукаванне, ✂, н.

Друкаванне і выданне кніг.

|| прым. кнігадрукавальны, ✂.

кнігазнаўства, ✂, н.

Навука аб кнізе і кніжнай справе, аб працэсах стварэння, распаўсюджвання і выкарыстання твораў пісьменнасці і друку ў грамадстве.

|| прым. кнігазнаўчы, ✂.

кнігалюб, ✂, м.

Любіцель і знавец кніг.

|| прым. кнігалюбскі, ✂.

кніганоша, ✂, м.; ✂, ж..

Прадавец кніг уразнос або бібліятэчны работнік, які разносіць кнігі па дамах.

кнігарня, ✂, ж.

Кніжны магазін.

кнігасховішча, ✂, н.

  1. Памяшканне для захоўвання кніг у бібліятэцы, кніжным магазіне.

  2. Буйная грамадская бібліятэка.

|| прым. кнігасховішчны, ✂.

кнігаўка, ✂, ж.

Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.

|| прым. кнігаўчын, ✂.