Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кляўза, ✂, ж. (разм.).

  1. Дробязная прыдзірлівая скарга; нагавор, паклёп.

    • Сорамна займацца кляўзамі.
  2. Прыдзірлівы дробны судовы іск (уст.).

|| прым. кляўзны, ✂.

кляўзнік, ✂, м. (разм.).

Той, хто займаецца кляўзамі.

|| ж. кляўзніца, ✂.

|| прым. кляўзніцкі, ✂.

кляўзнічаць, ✂; незак. (разм.).

Займацца кляўзамі; нагаворваць, паклёпнічаць.

|| зак. накляўзнічаць, ✂.

кляцьба, ✂, ж.

  1. гл. клясці.

  2. Словы лаянкі, якімі выказваюць пажаданне зла, няшчасця каму-н.; праклён.

кляча, ✂, ж. (пагард.).

Худы, заезджаны конь.

кляштар, ✂, м.

Каталіцкі манастыр.

|| прым. кляштарны, ✂.

кмен, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне, што скарыстоўваецца як прыправа.

|| прым. кменавы, ✂ і кменны, ✂.

кнехт, ✂, м. (спец.).

Тумба на палубе судна або на прыстані для замацавання троса, каната.

кніга​1, ✂, ж.

  1. Друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-н. тэкстам.

    • К. вершаў.
    • К. апавяданняў.
  2. Сшытыя разам чыстыя або разлінееныя лісты паперы для якіх-н. запісаў.

    • К. запісаў актаў грамадзянскага стану.
    • К. водгукаў.
  3. Адна з некалькіх вялікіх частак літаратурнага твора.

    • Раман у трох кнігах.

|| памянш. кніжачка, ✂, кніжка, ✂ і кніжыца, ✂.

|| прым. кніжны, ✂.

  • К. кіёск.
  • Кніжная палата.

кніга​2, ✂, ж.

Тое, што і кніжка.