Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раўнапраўе, ✂, н.

Раўнапраўнае становішча, роўнасць у правах.

  • Р. грамадзян.

раўнапраўны, ✂.

Які мае аднолькавыя з кім-н. правы.

  • Р. грамадзянін.

|| наз. раўнапраўнасць, ✂.

раўнасільны, ✂.

Аднолькавы з кім-, чым-н. па сіле, магутнасці.

  • Раўнасільныя барцы.
  • Раўнасільныя арміі.

|| наз. раўнасільнасць, ✂.

раўнацін, ✂, м.

Лекавы сродак для рэгуляцыі крывянога ціску.

раўнацэнны, ✂.

Аднолькавы па цане, значэнню якасці.

  • Раўнацэнныя рэчы.
  • Раўнацэнныя работнікі.

|| наз. раўнацэннасць, ✂.

раўначленны, ✂.

У матэматыцы: які мае аднолькавыя члены.

раўнівец, ✂, м.

Раўнівы чалавек.

|| ж. раўнівіца, ✂.

раўнівы, ✂.

  1. Схільны да рэўнасці, ахоплены рэўнасцю, які выражае рэўнасць.

    • Раўнівая жонка.
    • Р. погляд.
  2. Прыдзірліва-насцярожаны.

|| наз. раўнівасць, ✂.

раўніна​1, ✂, ж.

Роўная, без вялікіх узгоркаў зямная паверхня.

  • Р. цягнулася да самага лесу.

|| прым. раўнінны, ✂.

|| наз. раўніннасць, ✂.

раўніна​2, ✂, ж.

Роўнае месца, роўнядзь.

  • Р. вакол, ні ўзгорачка.