Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неаднародны, ✂.

  1. Разнародны па складу; неаднастайны.

    • Н. склад насельніцтва.
  2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

    • Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднароднасць, ✂.

неаднойчы, прысл.

Не адзін раз.

  • За дні хваробы ён н. перадумаў свой жыццёвы шлях.

неадольны, ✂.

Які цяжка, немагчыма пераадолець; магутны.

  • Неадольная сіла.

|| наз. неадольнасць, ✂.

неадпаведны, ✂.

  1. Які не адпавядае чаму-н., не падыходзіць да чаго-н.

    • Неадпаведныя ўмовы.
  2. Які пазбаўлены адпаведнасці, прапарцыянальнасці.

    • Жаданні, неадпаведныя сваім магчымасцям.

|| наз. неадпаведнасць, ✂.

неадступны, ✂.

Настойлівы, неадчэпны.

  • Неадступнае пытанне: «Як жыць далей?»

|| наз. неадступнасць, ✂.

неадушаўлёны, ✂.

Які не адносіцца да свету жывых істот.

  • Неадушаўлёныя назоўнікі.

|| наз. неадушаўлёнасць, ✂.

неадчэпны, ✂.

Які не дае спакою; назойлівы.

  • Гудуць неадчэпныя камары.

|| наз. неадчэпнасць, ✂.

неадэкватны, ✂ (кніжн.).

  1. Які не супадае з чым-н., пазбаўлены адэкватнасці.

    • Неадэкватныя катэгорыі.
  2. Які не адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.

    • Неадэкватныя паводзіны.

|| наз. неадэкватнасць, ✂.

неакрэслены, ✂.

  1. Дакладна нявызначаны, няпэўны.

    • Н. час выступлення.
  2. Невыразны, няясны.

    • Неакрэсленыя вяршыні гор.

|| наз. неакрэсленасць, ✂.

неалагізм, ✂, м.

У мовазнаўстве: новае слова або выраз, а таксама новае значэнне старога слова.