Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высакародны, ✂.

  1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.

    • В. чалавек.
  2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.

    • В. ўчынак.
    • Высакародныя мэты.
  3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.

    • Высакародная прастата ліній.
    • Высакародныя манеры.
  4. Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выдзяляюцца.

    • В. алень.
    • Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).

|| наз. высакароднасць, ✂ і высакародства, ✂.

высакосны:

  • высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым 29, а не 28 дзён.

высалапіць, ✂; зак. (разм.).

Высунуць з рота (язык).

|| незак. высалопліваць, ✂.

высахлы, ✂.

  1. Такі, з якога выпарылася вільгаць.

    • Высахлая рэчка.
  2. Які ссох, перастаў жыць.

    • Высахлае дрэва.
  3. перан. Схуднелы.

    • В. твар.

высачыць, ✂; зак.

Сочачы, адшукаць, раскрыць.

  • В. шпіёна.

|| незак. высочваць, ✂.

высачэзны, ✂ (разм.).

Вельмі высокі (у 1 знач.).

  • В. пад’ёмны кран.

высветліцца, ✂; зак.

Стаць ясным, зразумелым.

  • Справа высветлілася.

|| незак. высвятляцца, ✂.

высветліць, ✂; зак.

Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.

  • В. становішча.

|| незак. высвятляць, ✂.

высвеціць, ✂; зак.

Ярка вылучыць святлом што-н.

  • В. фарамі дарогу.

высвідраваць, ✂; зак.

Свідруючы, зрабіць (дзірку, паглыбленне).

  • В. дзірку.

|| незак. высвідроўваць, ✂.