высакародны прыметнік

  1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.

    • В. чалавек.
  2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.

    • В. ўчынак.
    • Высакародныя мэты.
  3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.

    • Высакародная простата ліній.
    • Высакародныя манеры.
  4. Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выцзяляюцца.

    • В. алень.
    • Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).

|| назоўнік: высакароднасць і высакародства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)